Перайсці да зместу

Місісіпскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Місісіпскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Mississippi State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Mississippi State University
Заснаваны 1878
Студэнты 22 986[1] і 23 086[2]
Краіна
Размяшчэнне Старквіл, Місісіпі, ЗША
Сайт msstate.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Місісіпскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Mississippi State University), таксама Місісіпскі дзяржаўны ўніверсітэт сельскай гаспадаркі і прыкладных навук (англ.: Mississippi State University for Agriculture and Applied Science) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца каля горада Старквіл у штаце Місісіпі.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

28 лютага 1878 года вучэльня была зарэгістравана як Місісіпіскі сельскагаспадарчы і механічны каледж і прыняла першых студэнтаў у 1880 годзе.

Арганізаваны ў 12 акадэмічных каледжаў і школ, універсітэт сёння прапануе больш за 180 праграм бакалаўрыяту, магістратуры, аспірантуры і павышэння кваліфікацыі. Універсітэт акрэдытаваны для прысуджэння ступеняў бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара.

Ва ўніверсітэце 160 будынкаў, а яго тэрыторыя складае каля 17 км², уключаючы фермы, пашы і лясы эксперыментальнай станцыі. Універсітэт таксама валодае дадатковымі 320 км² плошчы па ўсім штаце.

  • Каледж сельскай гаспадаркі і навук аб жыцці
  • Каледж архітэктуры і дызайну
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу
  • Школа бухгалтарскага ўліку
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Школа хімічнай інжынерыі
  • Каледж лясных рэсурсаў
  • Каледж ветэрынарнай медыцыны
  • Школа навук аб чалавеку
  • Ганаровы каледж